Брэсцкія дэмакраты звярнуліся да ПА АБСЕ
5- 17.09.2012, 12:36
Дэмакратычная кааліцыя «Спадчына» заклікала абвясціць мараторый на назіранне за «выбарамі».
Брэсцкія дэмакраты выступілі супраць таго, што «такі аўтарытэтны міжнародны інстытут як Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе становіцца інструментам у руках злачыннага рэжыму» і заклікалі місію АБСЕ перагледзець свой падыход да «выбараў» у Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў звароце да старшыні ПА АБСЕ Рыкарда Мільёры і кіраўніка місіі назіральнікаў Матэа Мекачы.
«Выбары немагчымыя пакуль з узурпатарам размаўляюць як з законна выбранымі прадстаўнікамі народа. Заклікаем АБСЕ дэ-факта прызнаць нелегітымнасць рэжыму Лукашэнкі, а, такім чынам, і адсутнасць інстытута выбараў. Абвясціць мараторый на «назіранні за выбарамі» у Беларусі і рэкамендаваць устрымлівацца ад здзелак з нелегітымнай уладай Беларусі», - гаворыцца ў звароце.
Удзельнікі «Спадчыны» лічаць, што крытэрам вяртання АБСЕ ў Беларусь павінна быць адкрыццё міжнароднага расследавання знікнення Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Зміцера Завадскага і іншых, выбуху менскага метро 2011, вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў.