28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Akute выступяць на разагрэве ў Placebo ў Менску

19
Akute выступяць на разагрэве ў Placebo ў Менску

Музыка магілёўскага гурта прыйшлася да спадобы знакамітым брытанцам.

Група Akute выступіць на разагрэве ў Placebo. Пра гэта паведамляюць арганізатары менскага канцэрта брытанцаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Па словах лідэра Akute Рамана Жыгарава, музыкі спадзяваліся на такі ход падзей, калі падалі заяўку на ўдзел у адборы, перадае «Еўрарадыё».

«Вядома, мы чакалі гэтага. Мы падалі заяўку, як і ўсе астатнія гурты, праўда, не ведаю, якія. Але на агульных пачатках, разам з усімі ўдзельнічалі ў адборы», - кажа Раман Жыгараў.

Па словах Рамана, музыкі толькі сёння даведаліся пра свой удзел у канцэрце, таму пакуль нічога не ведаюць пра яго абставіны. Нагадаем, напярэдадні прыезду ў Менск зорак сусветнага брыт-рока, канцэртнае агенцтва «Карпарацыя забавак» абвясціла конкурс сярод беларускіх гуртоў. Выбарам разагрэву займаўся фронтмэн Placebo Молка разам з дырэкцыяй групы. Нагадаем, канцэрт брытанцаў адбудзецца 22 верасня ў Палацы спорту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках