23 красавiка 2024, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы вучылі ўжываць шпіёнскія тэхналогіі да дэманстрантаў

39
Немцы вучылі ўжываць шпіёнскія тэхналогіі да дэманстрантаў

Беларускія спецслужбы выкарыстоўвалі праграму «Analyst's Notebook» супраць апазіцыі.

«Немцы вучылі менскіх міліцыянтаў, як прымяняць сучасныя шпіёнскія тэхналогіі да дэманстрантаў», - так пракаментаваў адказ МУС ФРГ на свой дэпутацкі запыт нямецкі левы палітык Андрэй Хунко.

У спецыяльнай заяве нямецкіх парламентарыяў, якую атрымала «Радыё Свабода», адзначаецца, што перададзеныя немцамі на семінары ў Менску ў чэрвені 2009 года сучасныя тэхналогіі ўдасканалення крымінальнага вышуку, у прыватнасці - вопыт працы з аналітычнай кампутарнай праграмай «Analyst's Notebook», былі пазней выкарыстаны беларускімі міліцыянтамі не для барацьбы з тэрарыстамі, наркагандлярамі і злачыннымі групоўкамі, а для падаўлення пратэстных акцый грамадзянскага насельніцтва.

Па словах Андрэя Хунко, нягледзячы на тое, што прадстаўнікі федэральнай крымінальнай паліцыі праводзілі трэнінгі па аўтаматызацыі крымінальнага пераследу для сіл бяспекі рэпрэсіўнага беларускага рэжыму, у Германіі ў сувязі з гэтым не было ніякай адкрытай дыскусіі. Правамернасць выкарыстання падобнага «інтэлектуальнага асартыменту» у звычайнай паліцэйскай працы зусім не абмяркоўвалася.

На думку нямецкага палітыка, праграмы тыпу «Analyst's Notebook», здольныя выяўляць сувязі паміж людзьмі, рэчамі і месцамі, - гэта ўсё ж прэрагатыва знешняй выведкі. І таму фэдэральнае ведамства па барацьбе з крымінальнымі злачынствамі, а таксама паліцэйскае агенцтва «Еўрапол» павінны растлумачыць, чаму з дапамогай падобных сістэм вядзецца аналіз сацыяльных сетак і вывучаюцца сувязі людзей, чыя віна не даказаная.

«Калі кампутарныя праграмы аналізуюць нечыя персанальныя дадзеныя, то павінны быць вядомыя прынцыпы іх дзеяння, а значыць - зыходны код. І гэта датычыцца не толькі дзяржаўных траянскіх праграм і інструментарыяў для аналізу разнастайных крыніц у мэтах вышуку.

Выклікаюць сумнеў і даследаванні ў галіне распазнання выяў відэаназірання ў рамках праектаў ЕЗ INDECT і ADABTS. З іх дапамогай паліцыя і кіраўніцтва гандлёвых цэнтраў хочуць на законных падставах прадбачыць «падазроныя паводзіны», адзначае нямецкі дэпутат ад Левай партыі Андрэй Хунко.

Паводле яго слоў, заклікі кіраўніка МЗС Германіі Гіда Вестэрвеле да больш строгага кантролю за экспартам тэхналогій аўтарытарным рэжымам засталіся без увагі.

Між тым федэральны ўрад арганізаваў навучанне не толькі для беларускіх сілавікоў. На наступным тыдні ён запрашае на першую нямецкую канферэнцыю «GCC Security» у Дзюсельдорфе прадстаўнікоў МУС краін Персідскага заліва, каб паспрыяць экспарту ў гэты рэгіён нямецкіх тэхналогій назірання.

Нямецкі дэпутат ад фракцыі левых патрабуе ад урада ФРГ, каб ведамства па барацьбе з крымінальнай злачыннасцю спыніла навучанне метадам кампутарнай выведкі і замест гэтага выступала ў міжнародных органах за скарачэнне кампутарнага шпіянажу.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках