НЗ у аэрапорце «Менск-2»? (Фота)
92- 19.09.2012, 0:06
(абноўлена) Над Менскам увечары 18 верасня была заўважана вялікая колькасць грамадзянскіх самалётаў.
Жыхары горада пачалі паведамляць у Твітэры пра гул самалётаў, якія ляцяць амаль над дахамі дамоў прыкладна ў 21.30.
Як стала вядома з акаўнта агенцтва «Інтэрфакс», вялікая колькасць грамадзянскіх самалётаў выклікана нейкімі праблемамі ў аэрапорце «Менск-2», таму яны ляцелі ў аэрапорт «Менск-1», размешчаны ў межах горада.
У аэрапорце інфармацыю аб НЗ абверглі.
Як паведаміў 19 верасня «Інтэрфаксу» памочнік генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта «Менск» Валерый Яфіменка, ніякіх надзвычайных сітуацый увечары 18 верасня не было:
- Вы што, верыце гэтым чуткам? Усё ў нас нармальна. Прылёт і вылеты ажыццяўляліся ў адпаведнасці з раскладам.