9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Галасаваць на такіх «выбарах» непрыстойна

43
Святлана Алексіевіч: Галасаваць на такіх «выбарах» непрыстойна

Пісьменніца Святлана Алексіевіч сказала, што хоць і будзе ў дзень «выбараў» у Беларусі, але галасаваць не пойдзе.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» яна сказала, што зараз адбываецца чарговае палітычнае шоў. Святлана Алексіевіч будзе працаваць над новай кнігай «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека».

«У тых абставінах, пры той уладзе якая ў нас, усё гэта фальшыва, непрыстойна. Мы па вялікім рахунку, не ведаем, што адбываецца ў краіне, якія сілы, якія людзі сапраўды карыстаюцца даверам, на самой справе могуць нешта зрабіць. Гэта ўсё пястота, усеўладдзе такое. Мы жывем у краіне, нічога пра яе не ведаючы. А ісці гэта памнажаць - навошта? Калі сядзяць палітвязні, калі людзям, якія вылучаюцца, не даюць слова, калі столькі падману, хлусні, удзельнічаць у гэтым проста непрыстойна.

Мы ўсе апынуліся ў пастцы. З аднаго боку, трэба нешта рабіць, а з другога боку - поўнае бяссілле і немагчымасць нешта рабіць. Я бачу, што ўсё паралізаваны. Гэта ўжо не страх, як такі, а гэта поўнае адчуванне свайго бяссілля, бездапаможнасці. І амаль адчай. Ён ва ўсіх - і ў тых, хто ездзіць на джыпе і ў тых, хто цягне ад зарплаты да зарплаты. Гэта нейкі агульны адчай ад таго, што мы выпадаем з часу. Поўнае палітычнае і чалавечае бяспраўе», - сказала пісьменніца.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках