24 красавiка 2024, Серада, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пяцёра дыгераў ледзь не патанулі ў каналізацыі

24
У Менску пяцёра дыгераў ледзь не патанулі ў каналізацыі

Інцыдэнт адбыўся ў беларускай сталіцы сёння ноччу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пяцёра маладых людзей уначы праз люк у раёне кафэ «Макдональдс» на Нямізе праніклі ў падземную сістэму каналізацыі. Аднак у гэты час у Менску пайшоў моцны дождж, з-за чаго ў каналізацыйную сетку лінуў струмень вады. Жыцці пяцярых дыгераў апынуліся пад пагрозай, і яны зразумелі, што самастойна выратавацца не атрымаецца. Маладыя людзі выклікалі па мабільным тэлефоне ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС і міліцыі прыбылі на месца і вынялі дыгераў з каналізацыі, піша БелТА.

«Цэнтральным РУУС Менска даецца прававая ацэнка гэтаму здарэнню», - паведамілі ў міліцыі.

Лічыцца, што захапленне дыгерствам, то ёсць даследаваннем каналізацыі і іншых падземных штучных збудаванняў, зарадзілася ў Маскве. Сам тэрмін «дыгер» (ад англ. Digger - капаць, капальнік) таксама прыдуманы ў Расеі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках