9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датэрмінова галасаваць прымушаюць і ў прыватных ВНУ

41

Студэнтаў Менскага інстытута кіравання таксама прымушаюць да датэрміновага галасавання на «выбарах».

«У Менскім інстытуце кіравання намеснікі дэканаў ходзяць па групах з прозвішчамі іншагародніх студэнтаў і кажуць, што яны павінны прагаласаваць сёння-заўтра на выбарчым участку каля інстытута», - паведамілі студэнты сайту charter97.org.

Працэс праходзіць пад асабістым кантролем рэктара і ўладальніка інстытута Сушы Н.В.

Як паведамілі студэнты, іх просяць «не ствараць праблемаў сабе, дэканату і рэктару». Кажуць, што ёсць спісы і будуць звяраць, і да тых, хто не прагаласуе, будуць ужытыя меры, якія - не сказалі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках