9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Качмарэк: Еўрапейскія каштоўнасці не падлягаюць абмеркаванню

7
Філіп Качмарэк: Еўрапейскія каштоўнасці не падлягаюць абмеркаванню

Еўрапарламентар пакуль не бачыць магчымасці для паляпшэння адносін паміж ЕЗ і Беларуссю.

Наўрад ці пасля правядзення «выбараў» сітуацыя зменіцца. Аб гэтым дэпутат ад фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў і кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Філіп Качмарэк заявіў у інтэрв'ю сайту europarl.europa.eu (пераклад - charter97.org).

- Што Вы чакаеце ад выбараў 2012 года ў Беларусі? Ці ёсць перспектыўныя змены?

- Калі б гэтыя «выбары» з'яўляліся дэмакратычнымі і свабоднымі, то ЕЗ мог бачыць партнёра ў Беларусі. Я хацеў бы быць аптымістам, але праблема ў тым, што пакуль няма ніякіх прыкмет гэтага. Вядома, складана ацаніць «выбары» да нядзелі, але я не думаю, што мы можам чакаць прарыву. Прэзідэнцкія выбары больш важныя ў Беларусі. Гэта можа быць прычынай таго, што кампанія па «парламенцкіх выбарах», здаецца больш спакойнай, чым раней. Аднак гэтыя невялікія паляпшэнні не прывялі ні да якіх важных змяненняў у адносінах паміж Беларуссю і ЕЗ.

- Што трэба для таго, каб стымуляваць далейшую інтэграцыю і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ?

- У Беларусі ўсё можа змяніцца вельмі хутка. Усё залежыць ад аднаго чалавека - Лукашэнкі. З-за несумяшчальнасці сістэмы і каштоўнасцей ЕЗ і той сістэмы, якая створана ў Беларусі, цяжка сказаць, што яшчэ мы можам зрабіць для заахвочвання супрацоўніцтва. ЕЗ спрабуе ўмацаваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі, - гэта з'яўляецца адной з нямногіх рэчаў, якія мы можам зрабіць.

- Што Беларусь чакае ад ЕЗ?

- ЕЗ гатовы да далейшай інтэграцыі з Беларуссю, пасля некаторых змен і пасля таго, як Беларусь прыме тое, што мы лічым універсальнымі каштоўнасцямі. Мы павінны памятаць, што Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы, і, калі ЕЗ хоча распаўсюджваць еўрапейскую мадэль, мы павінны рабіць разам з нашымі бліжэйшымі суседзямі, такімі як Беларусь.

Нават невялікі знак добрай волі з боку Беларусі будзе дзейсным. Тым не менш, калі мы просім урад Беларусі вызваліць палітычных зняволеных для таго, каб палепшыць адносіны, яны адказваюць, што мы ўмешваемся ва ўнутраныя справы Беларусі. Гэта паказвае, што яны не разумеюць нашых каштоўнасцей, якія не падлягаюць абмеркаванню.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках