28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не пускае Кыргызстан у МС

35
Беларусь не пускае Кыргызстан у МС

Пра гэта заявіў беларускі амбасадар у Бішкеку.

Беларусь не гатовая бачыць Кыргызстан ў Мытным саюзе да «урэгулявання палітычных пытанняў». Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Казахстане Валерый Брылёў, перадае Tengrinews.kz.

«Гэта палітычны момант, ён досыць складаны, і ён балючы для нас. Вы ведаеце, якія адносіны там былі, што рабілася каля нашай амбасады, шкло білі. Калі будзе ўсё празрыста і зразумела, я думаю, што ўсё гэта будзе хутчэй рухацца», - падзяліўся меркаваннем Брылёў.

Паводле яго слоў, для Беларусі згадванне Кыргызстана - зараз балючае пытанне ў сувязі з сітуацыяй вакол выдачы экс-прэзідэнта Кыргызстана. «Вы ведаеце гэтую складаную тэму для нас, што Кыргызстан патрабуе выдачы экс-прэзідэнта і яго брата. Гэта тэма досыць складаная. Яна, мякка кажучы, хвалюе беларускі бок, і калі Кыргызстан кажа пра гэта: «Мы бачым Кыргызстан ў Мытным саюзе, у мытнай прасторы». Гэта нашы браты, нашыя сябры, але ёсць нейкія нюансы, якія мы павінны спачатку ўсе адрэгуляваць, а потым ужо рухацца далей», - дадаў амбасадар.

Нагадаем, пасля публікацыі ў сацыяльных сетках фатаграфіі Жаныша Бакіева, брата экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева, паміж дзвюма краінамі разгарэўся дыпламатычны канфлікт. Амбасадар Кыргызстана пакінуў Менск.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках