У апазіцыянера канфіскавалі ўлёткі за байкот
2- 21.09.2012, 15:28
Каля станцыі метро Пушкінская затрыманы Аляксей Мікульчык, удзельнік кампаніі байкоту ў Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 Менска.
Яго адразу даставілі ў апорны пункт аховы парадку, затым пераправілі ў РУУС Фрунзенскага раёна.
У Аляксея Мікульчыка былі канфіскаваныя ўлёткі, у якіх быў заклік байкатаваць «выбары», паведамляе zapraudu.info.
Нагадаем, падчас усёй выбарчай кампаніі прыхільнікі байкоту «парламенцкіх выбараў» масава траплялі пад рэпрэсіі.