9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каруселі» - па ўсім Менску

42
«Каруселі» - па ўсім Менску

Назіральнікі ў Менску заяўляюць аб выбарчых «каруселях».

Так, кандыдат у дэпутаты Уладзімір Навасяд, які балатуецца па Свіслацкай акрузе № 94, распавёў «Радыё Свабода»:

«У нас у акрузе сёння працавала некалькі «каруселяў». Адну заснялі на смартфон. Гэта група з пяці чалавек - работнікі аўтакамбіната. А другая група - работнікі адміністрацыі. Менавіта на ўчастку №114 адна з удзельніц «каруселі» была зачыненая ў пакоі для галасавання, і на працягу некалькіх хвілін назіральнікі спрабавалі ўстанавіць яе асобу. Аднак ёй удалося вырвацца з боем, і пасведчанне не паспелі зафіксаваць. Улады, не маючы магчымасці зрабіць неабходную яўку на датэрміновым галасаванні, як гэта было заўсёды, прыкладна 30%, спрабуюць нагнаць яе з дапамогай «каруселяў». Але я думаю, што і гэта не дапаможа».

Назіральнікі збіраюцца стварыць мабільную групу, якая будзе мець фота-і відэакамеры, каб фіксаваць усе парушэнні.

«Каруселі» - адно з найбольш распаўсюджаных парушэнняў падчас выбарчых кампаній. Так называюць выпадкі, калі арганізаваныя групы людзей галасуюць па некалькі разоў на розных участках.

Нагадаем, учора назіральнік на 367 участку ў 101-й менскай выбарчай акрузе таксама зафіксаваў «карусель». Група са 100 дзяўчат ездзіла з участка на ўчастак і галасавала па некалькі разоў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках