9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рональд Пофала: Гэта не выбары

48
Рональд Пофала: Гэта не выбары

Шэраг нямецкамоўных выданняў прысвяцілі свае артыкулы «парламенцкім выбарам», якія хутка адбудуцца ў Беларусі.

Аўстрыйскае выданне Кurier піша, што «выбары» праходзяць без апазіцыі і ва ўмовах расчаравання і абыякавасці (пераклад - «Радыё Свабода»):

«Беларусь выбірае, і гэта гучыць як парадокс. Аднак... У нядзелю ў краіне, якой кіруе Аляксандр Лукашэнка, адбудуцца парламенцкія выбары. У краіне, дзе галоўны голас мае прэзідэнт, а парламент, у лепшым выпадку, - выканаўчы орган. Дзве найбуйнейшыя беларускія апазіцыйныя партыі байкатуюць галасаванне і тым самым выказваюць свой пратэст супраць палітызаваных судовых органаў, кішэнных чыноўнікаў і СМІ, супраць татальнага ціску на выбаршчыкаў.

Зразумела, ад гэтага апазіцыя нічога не страціць. Яе нават у папярэднім парламенце не прадстаўляў ні адзін дэпутат. Але ўсё ж выбары 2008 года давалі хоць малую, але надзею. Так, па ацэнцы АБСЕ, яны не былі дэмакратычнымі. Аднак, тым не менш, на іх прысутнічалі дыпламаты і назіральнікі. З боку некаторай часткі апазыцыі выказваліся невялікія надзеі на вялікую адкрытасць сістэмы. Далейшыя падзеі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, цалкам разбурылі гэтыя мары».

Далей венскае выданне адзначае:

«Цяперашняя выбарчая кампанія супала з ператрусамі ў апазіцыянераў, нападамі на журналістаў, пераследам актывістаў і папярэднім галасаваннем, падчас якога назіральнікі адзначылі «шырокамаштабныя фальсіфікацыі ».

АБСЕ назірае за выбарамі і на гэты раз, аднак у больш складаных умовах. Паколькі ў сувязі з выбарамі-2010 сітуацыя абвастрылася, вясной 2011 года па ініцыятыве беларускіх улад быў зачынены офіс АБСЕ ў Менску. Еўразвяз, у сваю чаргу, прыняў санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму. Не без цяжкасцяў ідзе праца і цяперашняй місіі АБСЕ. Так, не атрымалі візы ў Беларусь два акрэдытаваных назіральніка ад гэтай арганізацыі, а таксама некаторыя журналісты».

Як падкрэслівае Дюсельдорфскае выданне Rheinische Post, у сувязі з адмовай Менска выдаць беларускую візу назіральнікам ад АБСЕ і дэпутату Бундэстага Марылуізэ Бек, МЗС Германіі запрасіў у чацвер на размову амбасадара Андрэя Гіро. Федэральны ўрад будзе разглядаць больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Ангелы Меркель Рональд Пофала, які мае даўнія і рэгулярныя кантакты з беларускай апазіцыяй, выказаў расчараванне ў сувязі з будучымі парламенцкімі выбарамі:

«Выбары ў нядзелю не адпавядаюць значэнню гэтага слова», - сказаў Пофала. Лукашэнка, адзначыў ён, працягвае трымаць апазіцыянераў за кратамі па палітычных прычынах. Іншыя апазіцыянеры з-за небяспекі арышту апынуліся ў выгнанні. Нядаўна многія сталі сведкамі таго, як улады могуць паралізаваць нават асвятленне выбарчай кампаніі журналістамі і назіранне за ёй».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках