19 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя назіральнікі: Якія «выбары» пры Ярмошынай?

50
Міжнародныя назіральнікі: Якія «выбары» пры Ярмошынай?

Назіральнікі ад ПА АБСЕ ўжо заяўляюць аб масавых парушэннях на «выбарах».

Як паведаміў польскаму тэлеканалу ТVN 24 (пераклад - charter97.org) адзін з назіральнікаў місіі ПА АБСЕ Міхал Шчэрба з польскай партыі «Грамадзянская платформа», назіральнікі ўжо маюць першую інфармацыю аб парушэннях: нерэгістрацыі шматлікіх кандыдатаў ад апазіцыі і неўключэнні апазіцыянераў у склад выбарчых камісій. «Ёсць таксама інфармацыя аб тым, што на прадпрыемствах рабочым паказвалі, за каго пераважна галасаваць, і аб масавым датэрміновым галасаванні студэнтаў, да чаго іх прымушала кіраўніцтва ВНУ», - сказаў Шчэрба.

Ён таксама распавёў, што назіральнікі сустрэліся са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай і прадстаўнікамі палітычных партый. «У нас было шмат пытанняў, звязаных з вопытам папярэдніх гадоў», - падкрэсліў Шчэрба. «Я задаў пытанне аб падліку галасоў у цішыні. Справа ў тым, што члены камісіі галасы, якія яны падлічылі, шэптам ці на лісточку перадаюць старшыні камісіі, а не абвяшчаюць іх услых, гучна, і міжнародныя назіральнікі не маюць магчымасці праверыць правільнасць канчатковага выніку. Ярмошына адказала, што нібыта няма ўказанняў адносна працэдуры падліку галасоў, і яна залежыць ад старшыняў камісій», - дадаў польскі назіральнік.

Усе выбарчыя кампаніі, якія праходзілі ў Беларусі з 1996 года, не былі прызнаныя АБСЕ сумленнымі і справядлівымі. У сувязі з гэтым старшыня і сакратар ЦВК Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік былі падвергнутыя візавым санкцыям з боку ЕЗ і ЗША.

«Мы павінны памятаць, што на працягу 16 гадоў ЦВК узначальвае адна і тая ж асоба, якой забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ. Гэта паказвае, што з боку беларускіх улад ёсць сістэмнае парушэнне і селектыўнае стаўленне да кандыдатаў», - падкрэсліў Шчэрба.

Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ складаецца з больш чым 70 чалавек. З польскага боку ў яе склад уваходзяць акрамя Шчэрбы таксама Хенрык Смоляж (Польская сялянская партыя), Барбара Бартусь і Анджэй Яворскі («Права і справядлівасць»).

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках