24 красавiка 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікаў масава выганяюць з участкаў

63
Назіральнікаў масава выганяюць з участкаў

(абноўлена) З участкаў для галасавання падчас падліку галасоў выдаляюць незалежных назіральнікаў.

Дадзеныя аб самаўпраўстве членаў камісій паступаюць з усёй краіны. Вось толькі некалькі прыкладаў.

На ўчастку № 449 у Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 г. Менска за гадзіну да завяршэння галасавання выдалены 5 незалежных назіральнікаў, у тым ліку два назіральнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

На ўчастку № 396 Заходняй акругі № 102 назіральніка Віктара Бурага выдалілі пасля таго, як ён паспрабаваў напісаць скаргу на ўчастковую камісію.

Назіральніка ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Іну Лойка перад пачаткам падліку галасоў выгналі са 122 участку 94-й акругі.

На 136 участку 94 акругі члены камісіі і праўладныя назіральнікі выгналі акрэдытаванага тут назіральнікам Вадзіма Маеўскага.

Сяргей Бахун быў выдалены з 373 участка 101 акругі Менска.

З участка для галасавання № 45 Магілёўскай-Цэнтральнай акругі выставілі незалежнага назіральніка Мікалая Расюка.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, назіральніка на 94 акрузе Алега Ладуцьку выдалілі перад падлікам галасоў па надуманай прычыне, а назіральнікаў на 101 акрузе Арыну Лісецкую і Сяргея Марцалева выкралі і 7 гадзін трымалі ў міліцыі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках