Фота афіцыйнага пратаколу: яўка 25,7%
36- 24.09.2012, 9:21
Назіральніку атрымалася сфатаграфаваць пратакол з рэальнымі лічбамі галасавання на адным з менскіх участкаў.
У Менску на ўчастку № 470 (Кальварыйская акруга № 104) камісія ўчора вывесіла афіцыйны пратакол, у якім указана яўка выбаршчыкаў у 25,7%, паведамляе ucpb.org.
Усяго выбаршчыкаў на ўчастку - 1653 чалавекі, прагаласавала ўсяго (з улікам датэрміновага галасавання) - 425 чалавек. Гэта 25,7%.
Пратакол быў сфатаграфаваны назіральнікам Зміцерам Нікіціным увечары 23 верасня пасля падліку галасоў.
