10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месячнік па бясплатнай уборцы пачнецца 1 кастрычніка

26
Месячнік па бясплатнай уборцы пачнецца 1 кастрычніка

Улетку гараджан клікалі на суботнікі, а восенню ў сталіцы стартуе месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванню і азеляненню.

Ён пачнецца 1 кастрычніка, у раённых адміністрацыях ужо складаюць планы з заданнямі, вызначаючы фронт работ.

- Разам з камунальнымі службамі мы разлічваем на дапамогу працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, - цытуе агенцтва «Менск-Навіны» начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Менгарвыканкама Марыну Малаеву. - Яны могуць паўдзельнічаць ва ўборцы прылеглых да прадпрыемстваў і ўстаноў тэрыторый, зялёных зон. Праз жыллёва-эксплуатацыйныя службы спадзяемся прыцягнуць насельніцтва па месцы жыхарства. На інфармацыйных дошках будуць вывешаны аб'явы.

Што трэба рабіць? Асноўныя працы - гэта ўборка тэрыторый ад смецця, пасадка дрэў і хмызнякоў, добраўпарадкаванне ў месцах правядзення раскопак, уцяпленне контураў будынкаў. На думку кіраўніцтва горада, бясплатная дапамога менчукоў дазваляе эканоміць бюджэтныя грошы, якія пасля накіроўваюць на рэалізацыю сацыяльна значных задач.

Парадак трэба навесці да пачатку лістапада: у першыя дні месяца адбудзецца традыцыйны аб'езд горада з удзелам Мікалая Ладуцькі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках