10 чэрвеня 2026, Серада, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браян Бэнэт: Лукашэнка баіцца смяротнага пакарання

66
Браян Бэнэт: Лукашэнка баіцца смяротнага пакарання

Беларускі дыктатар не можа дазволіць сабе аслабіць кантроль за «выбарамі».

Пра гэта ў інтэрв'ю ВВС заявіў былы амбасадар Велікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт.

Паводле яго слоў, сацыялагічныя апытанні ў Беларусі праводзіць усё цяжэй, але іх лічбы паказваюць, што Аляксандр Лукашэнка мае падтрымку ад чвэрці да трэці выбаршчыкаў. Пры гэтым многія з праціўнікаў Лукашэнкі баяцца выступаць супраць улады, каб не страціць працу, магчымасць вучобы або каб папросту ім не зламалі нос ці не зрабілі нешта горшае. Прыйшоўшы да ўлады ў выніку адзіных у гісторыі Беларусі дэмакратычных выбараў, Лукашэнка фальсіфікаваў усе наступныя выбары, лічыць Бэнэт, перадае «Радыё Свабода».

Адказваючы на пытанне аб сітуацыі ў беларускай эканоміцы, былы амбасадар адзначыў ролю Расеі ў падтрымцы цяперашняга рэжыму ў Беларусі з дапамогай коштаў на нафту і газ, якія субсідзіруюцца.

«Лукашэнка пазычае ва ўсіх, у каго хапае глупства даць яму грошы, у тым ліку ў Міжнароднага валютнага фонду. Ён не праводзіць прыватызацыю, ён ніколі не пойдзе на прыватызацыю, але ён з радасцю прадае невялікія кавалачкі кампаній», - кажа Бэнэт.

Браян Бэнэт таксама заявіў, што Лукашэнка не толькі любіць уладу, але і не можа сабе дазволіць яе страціць, так як некаторыя апаненты яго рэжыму зніклі ў 1999 і 2000 годзе.

«Іх, відавочна, забілі, але гэтыя забойствы не расследуюць. Таму Лукашэнка не можа сабе дазволіць сысці ў адстаўку, таму што тады ён можа паўстаць перад судом і атрымаць смяротнае пакаранне».

Браян Бэнэт быў амбасадарам Велікабрытаніі ў Беларусі з 2003 па 2007 год. У гэтым годзе выйшла яго кніга «Апошняя дыктатура Еўропы - Беларусь пад Лукашэнкам».

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках