Скандальнае відэа: Старшыня камісіі кажа пра яўку ў 28,6%
155- 24.09.2012, 22:23
На адным з менскіх участкаў старшыня камісіі назваў рэальныя лічбы тых, хто прагаласаваў.
Ролік знялі назіральнікі ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на выбарчым участку №594 менскай Усходняй выбарчай акругі №107.
Пачынаючы з 1:14 на відэа запісана, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ў дзень выбараў) на участку прагаласавала 317 чалавек. Гэта 28,8% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў (пры выдадзеных 1150 бюлетэнях). Крыху раней старшыня камісіі кладзе на стол стос з больш чым 800 (па яго словах) нявыкарыстаных бюлетэняў, паведамляе bchd.info.
Пратакол з гэтага ўчастка быў «скрадзены», а потым «выяўлены» у акруговай камісіі ўжо з зусім іншымі лічбамі. Яўка загадкавым чынам вырасла да 50,9%.