9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС спрабуе палегчыць долю наймітаў Кадафі

9
МЗС спрабуе палегчыць долю наймітаў Кадафі

Беларускі бок працягвае аказваць дапамогу беларускім грамадзянам, якія былі асуджаныя ў Лівіі.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае «Інтэрфакс».

«Пакуль сітуацыя не змянілася. Прадстаўнікі Беларусі падтрымліваюць з імі кантакты, спрабуюць палегчыць ім долю», - паведаміў Савіных.

Ён таксама адзначыў, што прадстаўнікі Беларусі наведваюць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў Лівіі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках