КДБ злавіў пастаўшчыка «шпіёнскіх» акуляраў
32- 27.09.2012, 12:29
Жыхар Брэста нібыта арганізаваў незаконную пастаўку з Польшчы спецсродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-групе УКДБ.
«Канфіскаваныя пры спробе збыту тэхнічныя сродкі, закамуфляваныя пад сонцаахоўныя акуляры са спецыяльнай электроннай апаратурай - відэакамерай і дыктафонам, прызначаліся для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў», - адзначылі ва ўпраўленні.
Следчым аддзелам упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да жыхара Брэста ўзбуджана крымінальная справа па арт. 376 КК - «незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі». Для правядзення папярэдняга следства крымінальная справа перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.