9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС шукае вінаватых

14
МЗС шукае вінаватых

У Беларусі шкадуюць, што БДІПЧ АБСЕ «не пазбегла палітызаванага моманту пры ацэнцы «парламенцкіх выбараў» у Беларусі».

«На жаль, даводзіцца канстатаваць, што БДІПЧ АБСЕ не змагло пераадолець палітызаванага моманту ў ацэнцы беларускіх «парламенцкіх выбараў», - заявіў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, піша "Интерфакс".

Разам з тым ён адзначыў, што Беларусь «гатова да канструктыўных і ўзаемапаважлівых адносін - у тым выпадку, калі ў адносінах да яе не будуць выкарыстоўвацца механізмы ціску».

Як паведамлялася, кіраўнік місіі назіральнікаў за «парламенцкімі выбарамі» у Беларусі ад БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі выказаў сумневы адносна дакладнасці падліку галасоў на «выбарах» у беларускі «парламент», якія прайшлі 23 верасня.

«Якасць выбарчага працэсу пагаршалася пры падліку галасоў, назіральнікам не давалі ўдзельнічаць у падліку на многіх участках. Адсутнасць дакладнага апісання сумленнага падліку галасоў не можа быць гарантыяй сумленных выбараў», - сказаў Мілашоскі.

Паводле яго слоў, ён у якасці назіральніка асабіста сутыкнуўся з тым, што старшыня выбарчай камісіі адхіліў яго ад назірання за падлікам галасоў.

«Я сам быў сведкам - мяне папрасілі адысці на сем-восем метраў ад стала, дзе праводзіўся падлік галасоў. Потым старшыня камісіі проста абвясціў вынікі без магчымасці для назіральніка засведчыць працэдуру падліку галасоў», - сказаў Мілашоскі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках