9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сырамалотаў на волі

39
Павел Сырамалотаў на волі

(абноўлена) Зараз былы палітвязень знаходзіцца дома ў Бабруйску.

Павел Сырамалотаў быў затрыманы 17 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў нападзенні на аддзяленне КДБ у Бабруйску, якое адбылося 16 кастрычніка 2010 года.

18 траўня 2011 года ён быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У чэрвені 2012 года палітвязень пад ціскам адміністрацыі калоніі быў вымушаны напісаць прашэнне аб памілаванні.

Павел Сырамалотаў распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org, што прашэнне адміністрацыя калоніі выбівала з яго пагрозамі і шантажом.

«Яшчэ ў СІЗА мне пагражалі тым, што кінуць у камеру да асуджаных з нізкім сацыяльным статусам. У калоніі да гэтага дадаліся абвінавачванні ў парушэнні рэжыму, з-за якіх мяне ўвесь час саджалі ў штрафны ізалятар, поўная ізаляцыя, пазбаўленне пасылак і спатканняў», - сказаў ён.

Вызваленне палітвязня можа быць звязана з тым, што 31 кастрычніка Рада Еўразвяза павінна разгледзець пытанне аб пашырэнні санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Відавочна, што дыктатар мае намер зноў выстаўляць на гандаль вязняў сумлення, вызваляючы іх па адным у выгадныя яму моманты і адмаўляючыся вызваліць усіх палітвязняў неадкладна і безумоўна.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках