10 чэрвеня 2026, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абароніць расейскіх перавозчыкаў ад утылізацыйнага збору?

14
Беларусь абароніць расейскіх перавозчыкаў ад утылізацыйнага збору?

У Беларусі чакаецца масавае прышэсце расейскіх міжнародных перавозчыкаў, якія ўцякаюць ад пабораў.

Утылізацыйны збор, які расейская мытня з 1 верасня пачала спаганяць з мясцовых імпарцёраў аўтамабіляў і які абышоў бокам і беларускіх імпарцёраў, і аўтааматараў, можа саслужыць і добрую службу для беларускага бюджэту, піша «Ежедневник».

Нагадаем, што ў канцы мінулага тыдня ўрад Расеі зацвердзіў стаўкі збору і парадак, па якому імпарцёры могуць пазбегнуць выплат. Базавая стаўка для легкавых аўтамабіляў складзе 20 тыс. расейскіх рублёў, а для іншых відаў машын - 150 тыс. расейскіх рублёў. Гэтыя стаўкі памнажаюцца на каэфіцыент, прывязаны да аб'ёму рухавіка аўтамашыны. Акрамя таго, існуе павышаны каэфіцыент для патрыманых аўто.

Для асобных аператараў у асобных сегментах ёсць магчымасці паменшыць памер канчатковых выплат.

Але расейскія грузаперавозчыкі не чакаюць нічога добра. Большасць з іх закупляе за мяжой бэушную тэхніку, і стаўка новага збору на яе можа ў асобных выпадках перавышаць 1,5 млн. расейскіх рублёў. І калі тыя, хто працуе на ўнутраны рынак, могуць кампенсаваць гэтыя выдаткі шляхам павелічэння тарыфаў на перавозкі, то для міжнародных перавозчыкаў такая схема азначае выцясненне з рынку. Іх паслугі перастануць быць канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з галоўнымі канкурэнтамі - беларусамі, палякамі, украінцамі.

Ад удзельнікаў рынка, некаторыя расейскія перавозчыкі ўжо рыхтуюць дакументы, а іншыя разглядаюць варыянты перарэгістрацыі бізнэсу ў Беларусі. Цалкам магчыма, што Беларусь чакае і хваля рэпатрыянтаў: вяртанне шматлікіх беларускіх бізнэсаў, якія аселі ў свой час у Падмаскоўі, на Смаленшчыне і Браншчыне.

Сярод іх, напрыклад, такія буйныя гульцы ўсходнееўрапейскага рынку міжнародных аўтаперавозак як кампаніі групы «Джэнці», група «Траска»/«Алеў-Транс». Адна з найбуйнейшых кампаній Смаленскага рэгіёна - «Альфа Транс» - таксама мае беларускіх сузаснавальнікаў, а транспартны рынак Браншчыны наогул цяпер «акупаваны» транспартнікамі з каранямі з Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках