10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаў з-за аварыі застаўся без вады

40
Барысаў з-за аварыі застаўся без вады

З вечара 3 верасня увесь горад Барысаў застаўся без вады - як гарачай, так і халоднай.

Датэлефанавацца да кіраўніцтва барысаўскага вадаканала аказалася задачай амаль нерэальнай - тэлефонны нумар быў пастаянна заняты, піша TUT.by.

Калі ж гэта атрымалася, на другім канцы провада адказалі коратка: «У нас аварыя, робім усё, што можам».

Па словах саміх жыхароў горада, мясцовыя ўлады вывесілі аб'явы аб аварыі на пад'ездах. Ліквідаваць праблему паабяцалі ў самыя кароткія тэрміны, праўда, пакуль гэта зрабіць не атрымліваецца. Вядома толькі, што ў раёне Завода агрэгатаў прарвала каналізацыю, і каб яе паправіць, неабходна, каб у яе не паступала брудная вада. Для гэтага гараджанам спынілі падачу чыстай.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках