9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якаўлеўскі: Генпракуратура сумняваецца ў легітымнасці ўлады ў Бішкеку

14
Якаўлеўскі: Генпракуратура сумняваецца ў легітымнасці ўлады ў Бішкеку

Адмова выдаваць брата Бакіева паўплывае самым негатыўным чынам на стан АДКБ, лічыць палітаглядальнік.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org адмову Генеральнай пракуратуры Беларусі выдаваць Жаныбека Бакіева Кыргызстану.

«Не пацвердзіліся размовы і здагадкі, што Жаныбека Бакіева, якога Інтэрпол абвясціў у міжнародны вышук, ужо няма ў Беларусі ў выніку скандалу з яго выяўленнем ў Менску. Пра гэта сведчыць дадзеная заява пракуратуры», - сказаў Раман Якаўлеўскі.

«Указаная ў заяве Генпракуратуры прычына адмовы выдачы ўспрымаецца як сумнеў у легітымнасці цяперашняй улады ў Бішкеку. Цяпер можна зрабіць прагноз адносінаў паміж Кыргызстанам і Беларуссю, якія з'яўляюцца членам аднаго ваенна-палітычнага саюза - АДКБ. Пагаршэнне адносін паміж двума членамі АДКБ паўплывае на стан гэтага саюза самым негатыўным чынам. Цяжка ўявіць, каб зараз за адным сталом або на адных вучэннях прысутнічалі прэзідэнты дзвюх краін, легітымнасьць аднаго з якіх падвяргаецца сумневам іншым», - лічыць палітычны аглядальнік.

Нагадаем, 5 верасня Генпракуратура Беларусі пакінула без задавальнення запыт аб выдачы Жаныбека Бакіева Кыргызстану.

«З улікам падзей, што адбыліся ў Кыргызскай Рэспубліцы, і характару абвінавачванняў, якія прад’яўляюцца Ж. Бакіеву, беларускі бок лічыць, што запыт аб выдачы звязаны з пераследам яго па прыкмеце палітычных перакананняў, таму запыт Генеральнай пракуратуры Кыргызскай Рэспублікі аб выдачы Ж.Бакиева пакінуты без задавальнення», - заявілі ў Генпракуратуры Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках