29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзначаліла АБСЕ

19
Украіна ўзначаліла АБСЕ

Украіна з 1 студзеня 2013 года пачала старшыняваць у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Падчас старшынства ў АБСЕ Украіна прыкладзе ўсе намаганні для ўрэгулявання канфліктаў, умацавання рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі, барацьбы з гандлем людзьмі, змяншэння ўплыву энергетыкі на навакольнае асяроддзе, а таксама абароны асноўных правоў і свабод чалавека, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Леанід Кажара, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

Міністр адзначыў ролю Украіны як аднаго з пасярэднікаў і гарантаў прыднястроўскага ўрэгулявання, вітаўшы значныя дасягненні ў гэтым працэсе за апошні год. Ён падкрэсліў неабходнасць далейшага вырашэння гэтага і іншых канфліктаў на прасторы АБСЕ.

«Мы павінныя надаць новы імпульс перамоўнаму працэсу ў гэтым фармаце і не дапусціць эскалацыі канфлікту. Рашэнне канфліктаў павінна застацца асноўным прыярытэтам АБСЕ і ўсіх яе дзяржаў-удзельнікаў», - адзначыў Л.Кажара.

Акрамя таго, падчас старшынства ў АБСЕ Украіна будзе надаваць прыярытэтную ўвагу кансалідацыі намаганняў краін-удзельніц у галіне кантролю над узбраеннямі.

Яшчэ адным прыярытэтам старшынства Украіны ў АБСЕ з'яўляецца энергетычная бяспека. «Важнае месца ў нашай праграме старшынства займае энергетычная бяспека, а менавіта яе аспекты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя», - адзначыў міністр.

Украіна таксама будзе надаваць значную ўвагу барацьбе з гандлем людзьмі, абароне свабоды слова.

Як адзначыў Л.Кажара, у інтарэсах АБСЕ канструктыўнае прыцягненне няўрадавых арганізацый і навуковых колаў да асноўных ініцыятывам Арганізацыі.

Кіраўнік МЗС Украіны вітаў дасягненні Ірландыі падчас старшынства ў АБСЕ і пацвердзіў гатоўнасць працягнуць ухвалены на міністэрскай сустрэчы ў Дубліне ў снежні 2012 года працэс «Хельсінкі+40» у кантэксце падрыхтоўкі да 40-й гадавіны арганізацыі ў 2015 годзе.

«Украіна ставіць мэтай далейшае стварэнне ўмоў для паглыблення супрацоўніцтва як асноўнага падыходу ў вырашэнні ўсіх пытанняў», - адзначыў Л.Кажара.

Кіраўнік МЗС Украіны афіцыйна прадставіць прыярытэты старшынства Украіны ў АБСЕ падчас пасяджэння Пастаяннага Савета АБСЕ 17 студзеня 2013 года ў Вене.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках