29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН зарэгістравалі скаргу Маі Абромчык

35
У ААН зарэгістравалі скаргу Маі Абромчык

Скарга студэнткі Маі Абромчык, якую збіў АМАП 19 снежня 2010, зарэгістраваная ў Камітэце правоў чалавека ААН.

Нумар рэгістрацыі № 2228/2012. Беларускія суды не захацелі знайсці вінаватых у прычыненні дзяўчыне цяжкага пералому нагі, хоць іх прозвішчы стаялі пад пратаколам затрымання, піша ПЦ «Вясна».

Рэабілітацыя складанага пералому адбывалася цягам года, за гэты час Мая перанесла тры аперацыі.

У красавіку 2011 года пракурор Маскоўскага раёна Менска паведаміў Маі Абромчык, што паводле яе скаргі пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкула 155 КК РБ (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў з неасцярожнасці) супраць нявысветленай асобы. Аднак міліцыя ў гэтай справе не фігуруе. Хоць у судова-медыцынскай экспертызе, якая была праведзеная на патрабаванне пракуратуры, адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць прычыненыя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі. Тым не менш пракурор не прыняў гэтага да ўвагі.

Беларускія ўлады на працягу паўгода згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі павінны даць адказ Камітэту правоў чалавека ААН аб справе Маі Абромчык.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках