28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец «сацыяльнай» дзяржавы

95
Канец «сацыяльнай» дзяржавы

Абвяшчэнне «года беражлівасці» падпісвае прысуд сацыяльнай палітыцы ўладаў.

Урад апублікаваў план дзеянняў па ўвядзенні мер эканоміі. Дакумент змяшчае 25 пунктаў, звязаных з асноўнымі дзяржаўнымі сферамі. Галоўныя крокі накіраваныя на захаванне энергіі. На думку ўрада, у 2013 годзе павінны запрацаваць інавацыйныя праекты, якія паменшаць спажыванне энергарэсурсаў ва ўсіх галінах прамысловасці. Таксама плануецца павялічыць долю аплаты камунальных паслуг з боку насельніцтва.

Пра тое, на чым яшчэ будуць эканоміць ўрад і простыя беларусы, у праграме «Гарачы каментар» тэлеканала «Белсат» разважае эканамічны кансультант Аляксандр Лукашэвіч.

Спецыяліст звяртае ўвагу, што пасля заканчэння 2013 года эканоміка і вытворчасць Беларусі, згодна з планамі ўладаў, застануцца на тым жа ўзроўні.

«Вельмі выразна абазначыў пазіцыю беларускіх уладаў Анатоль Тозік, які сказаў, што сацыяльная сфера не павінна абцяжарваць дзяржаўны сектар сваімі праблемамі. Пачынаецца згортванне «сацыяльнай дзяржавы», мадэль якой прасоўваў Аляксандр Лукашэнка. Лагічна эканоміць, калі ты не ўмееш зарабляць грошы. Улады прызналіся, што грошы зарабляць яны не навучыліся. Яны пераводзяць сацыяльны сектар на рынкавыя рэйкі, што вельмі дзіўна, так як спачатку на рынкавыя рэйкі трэба пераводзіць прадпрыемствы, заводы, банкі і гэтак далей», - адзначае Лукашэвіч.

Па словах эксперта, мадэрнізацыю і «інавацыйныя праекты», пра якія так шмат гаворыцца ў планах на 2013 год, варта было б правесці за тыя шматмільярдныя пазыкі ад МВФ і Расеі, якія былі проста праедзеныя. Цяпер жа для таго, каб выплаціць адсоткі за выдаткаваныя пазыкі, эканоміць будзе вымушана ўся краіна.

«У беражлівасць таксама трэба інвеставаць, а беларускія ўлады інвеставалі толькі ў зарплаты, таму што беларусы ўцякаюць з краіны», - кажа эканаміст.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках