25 красавiка 2024, Чацвер, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы год для Мікалая Уласевіча пачаўся з судоў

3
Новы год для Мікалая Уласевіча пачаўся з судоў

2013 год для астравецкага актывіста АГП Мікалая Уласевіча пачаўся з новых судовых працэсаў па старых справах.

Як паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 8 студзеня адбылося пасяджэнне Ашмянскага суда, які разгледзеў справу аб аднаўленні тэрміну на касацыйную скаргу бізнэсмэна Дзятко, апанента Уласевіча, які аспрэчвае рашэнне суда вярнуць Уласевічу 2 700 000 рублёў выдаткаў, затрачаных на цяжбу з ім.

9 студзеня ў 12.00 у Ашмянах адбудзецца падрыхтоўчае паседжанне па пазове мытні аб прызнанні канфіскаваных 10.04.12 у Катлоўцы рэчаў Мікалая Уласевіча нічыйнымі. Актывіст мае намер выставіць сустрэчны пазоў аб вяртанні яму не часткі (як гэта зрабіла мытня), а ўсіх рэчаў, лічачы іх канфіскаванымі незаконна.

10 студзеня Мікалай Уласевіч падаў заяву ў Гродзенскі абласны суд праз суд Астравецкага раёна, у якім просіць аднавіць прапушчаны па прычыне несвоечасовай аплаты дзяржпошліны тэрмін для падачы касацыйнай скаргі ў парадку патрабаванняў арт. 12.5 ПВКоАП на рашэнне суда Астравецкага раёна ад 18.12.12, якім ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.4 КоАП (непадпарадкаванне), і на яго накладзены штраф у памеры 4 000 000 рублёў. Такім чынам Мікалай Уласевіч мае намер працягнуць барацьбу за адмену неправасуднай пастановы суда і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі за незаконнае затрыманне, асабісты ператрус і ператрусы праведзеныя ў яго доме і аўтамабілі падчас «выбарчай» кампаніі, у якой ён удзельнічаў у якасці кандыдата ў дэпутаты.

«Усё гэта працяг маіх судовых пакут, якія пачаліся даўно, але асабліва актыўна праявіліся ў мінулым годзе, - распавёў Мікалай Уласевіч. - Гэта адгалоскі тых спраў, якія ў дачыненні да мяне інспірыравалі спецслужбы ў выніку арганізаваных ці то правакацый, ці то проста нейкіх дробных поскудзяў. Зразумела, усё гэта было зроблена пад заказ рукамі альбо супрацоўнікаў міліцыі, альбо мытнікаў, альбо іншых службовых асоб. Гэта не што іншае, як помста за маю грамадска-палітычную дзейнасць, за маю прынцыповую пазіцыю непрымання будаўніцтва Астравецкай АЭС, за праваабарончую дзейнасць . І вядома ж, гэта помста за мой удзел у апошняй «выбарчай» кампаніі ў якасці кандыдата ў дэпутаты, падчас якой я выказаў тое, што думаю аб сённяшнім становішчы спраў у нашай краіне. Пра тое, што наша краіна даўно апусцілася ў вір прававога недабрабыту. І гэта, бадай, галоўная прычына ўсіх нашых сённяшніх бед. Усё астатняе - вытворнае ад гэтай галоўнай бяды, імя якой - беспакаранае чынавенскае самавольства. Гэта помста за тое, што на гэтых выбарах зноў я заявіў аб недапушчальнасці будаўніцтва ў Беларусі расейскай АЭС, коштам якой можа стаць суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы.

Таму канца шлейфу судовых разглядаў пакуль не відаць. Зразумела, я не наіўны і разумею ўсю прадказальнасць гэтых спраў. Але мая пазіцыя заўсёды была нязменнай: на самавольства трэба рэагаваць у любым выпадку, без гэтага мы ніколі не пакончым з ім»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках