18 красавiка 2024, Чацвер, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Эканамічны крызіс правакуе агрэсію

8

Палітычнае і эканамічнае становішча нашай краіны правакуе ўзмацненне пачуцця нестабільнасці і турботы.

Пра гэта заявіў былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Менчук, які скончыў жыццё самагубствам і сам стаў забойцай міліцыянта, перажыў некалькі эканамічных крызісаў, падкрэсліў палітык, што, несумненна, паўплывала на яго псіхічны стан.

Прычынай смерці міліцыянта і самагубства менчука Бандарэнка назваў непрафесійныя дзеянні працаўнікоў міліцыі. «Трэба было накіроўваць групу захопу адразу», - адзначыў ён.

Былы палітвязень лічыць, што непрафесіяналізм міліцыі ідзе зверху: змены ў кіруючых шэрагах спецслужбаў не лепшым чынам адбіваюцца на ўзроўні прафесійнай падрыхтаванасці ахоўнікаў правапарадку ў Беларусі.

«Міліцыя займаецца палітычнымі справамі, яна накіраваная на гэта дыктатарам, а прафесійны ўзровень падае», - падкрэсліў Бандарэнка. У параўнанні з працаўнікамі спецслужбаў суседніх краін, адзначыў ён, у нас міліцыянты маюць самыя нізкія зарплаты, што ўплывае на адток прафесійных кадраў з органаў.

«Беларуская апазіцыя выбрала шлях негвалтоўнага супраўлення, і на гэтай аснове мы будзем стаяць. Калі ж зменіцца палітычная сітуацыя, знікне ціск, «адкрыюцца шлюзы», то ўзровень грамадскай напружанасці знізіцца», - лічыць Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках