20 красавiка 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год пратэстаў на «Граніце»: «Каб рабочых не называлі рабамі»

7
Год пратэстаў на «Граніце»: «Каб рабочых не называлі рабамі»

Азіраючыся на барацьбу за правы рабочых на прадпрыемстве «Граніт», старшыня незалежнага прафсаюза прадпрыемства Алег Стахаевіч лічыць, што пратэст стаў паспяховым.

«Першая і галоўная мэта была стварыць свой незалежны прафсаюз для вырашэння сваіх жа праблем на працоўным месцы. Бо ні адміністрацыя, ні афіцыйны прафсаюз гэтым не займаліся. Ці дасягнулі мы сваёй мэты? Па міжнародных нормах - так, па законах нашай краіны - не. Увесь свет прызнаў наша права на прафсаюз, а ўлады нашай краіны - не. Таксама мы дамагаліся росту аплаты працы. І гэтага мы дасягнулі за год пасля пачатку пратэсту. Зарплаты выраслі з 2,7-3,5 млн да 10-15 млн. Дамагліся мы і пазітыўных зрухаў у плане ліквідацыі хамскага стаўлення адміністрацыі да работнікаў. Па крайняй меры, рабочых зараз не называюць рабамі, як гэта было яшчэ год таму», - распавядае Алег Стахаевіч «Белсату».

Аднак і гэтыя змены не абышліся без ахвяр. Некалькі актывістаў новаўтворанага прафсаюза звольнілі. «Цяпер звольнены Генадзь Паўлоўскі працуе кіроўцам-міжнароднікам. Віталь Пашэчка і Мікалай Карышаў перабіваюцца падпрацоўкай. Праблемы з працаўладкаваннем мае Людміла Ліцвінко, якую адмаўляюцца ўзяць на працу ў многіх арганізацыях Лунінецкага раёна. Але самае галоўнае, што ніхто з нашых звольненых актывістаў не згубіўся, кожны годна вытрымаў гэтыя выпрабаванні», - адзначае актывіст.

Ён кажа, што рабочых «Граніту» вельмі ўразіла міжнародная маральная дапамога:

«Нават прафсаюзы Венесуэлы выказалі нам падтрымку. Лісты ўладам са словамі салідарнасці з намі даслалі Міжнародная і Еўрапейская канфедэрацыі прафсаюзаў, прафсаюзы Расеі... Міжнародная арганізацыя працы прызнала парушэнні правоў рабочых у адмове права на прафсаюз».

Канфлікт на «Граніце» разгарэўся ў мінулым годзе ў студзені. Каля 600 рабочых выйшлі з афіцыйнага прафсаюза ў знак пратэсту супраць нізкіх зарплат і хамскага стаўлення адміністрацыі. Рабочыя абвясцілі аб стварэнні на прадпрыемстве ячэйкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Да гэтага часу аб'яднанне не можа дамагчыся рэгістрацыі, а актывісты незалежнага прафсаюза выпрабавалі ціск з боку адміністрацыі. Некалькі чалавек былі звольненыя з прадпрыемства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках