19 красавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» ўвайшло ў зону плэй-оф КХЛ

22
Менскае «Дынама» ўвайшло ў зону плэй-оф КХЛ

Хакеісты менскага «Дынама», падолелі сёння ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцовае «Тарпеда» з лікам 2:1.

Такім чынам, каманда ўвайшла ў васьмёрку лепшых клубаў Заходняй канферэнцыі чэмпіянату КХЛ і ў зону плэй-оф, паведамляе БелТА.

Шайбы закінулі: 0:1 - Лапачук (Міхалёў, 4.02), 0:2 - Стэплтон (31.37), 1:2 - В.Гарбуноў (Крыкуноў, 43.51).

На браме менскага «Дынама» замест Кэвіна Лаланда гуляў Ларс Хаўгэ. Акрамя таго, настаўнік менчукоў Аляксандр Андрыеўскі ператасаваў склад усіх трох пар абаронцаў, а ў атацы адбылося адна замена - у чацвёртым звяне замест Аляксандра Паўлавіча на лёд выходзіў Андрэй Міхалёў.

Ужо на зыходзе 2-й хвіліны пасля рэйду па левым флангу Ціма Стэплтана шайба апынулася ў браме тарпедаўцаў. У гэты момант перашкоды беларускаму брамніку ніжненаўгародцаў Віталь Коваль на пятачку актыўна ствараў дынамавец Джэф Плат. Але брама ссунулася, а галкіпер – быў на лёдзе. Відэасуддзя доўга, каля 5 хвілін, глядзеў паўторы спрэчнага эпізоду, але залічыць гол не наважыўся.

Пасля працяглай паўзы не паспеў матч аднавіўся, як гаспадары ледзь не распачалі лік, але шайба пасля кідку форварда «Тарпеды» Міхаіла Варнакова трапіла ў штангу.

У наступнай атацы ўпершыню ў КХЛ удалося вызначыцца 20-гадоваму нападніку «Дынама» Станіславу Лапачуку, які праводзіў свою 14-ю гульню ў лізе. Пасля кідка Андрэя Міхалёва шайба трапіла ў абаронцу ніжнегародцаў Аляксандра Яўсеенкава і адскочыла проста на клюшку маладому менскаму форварду, ён тут жа закінуў яе ў верхні кут.

У сярэдзіне другога перыяду магутным кідком перакладзіну чужой брамы праверыў на трываласць дынамаўскі абаронца Коры Мэрфі. Неўзабаве было ўзаемнае выдаленне за грубасць менчука Збынек Іргл і ніжнегародца Аляксандра Яўсеенкава, а ўслед за гэтым здарыўся і імклівы набег на браму «Тарпеда» каціўшыхся паралельнымі кірункамі Ціма Стэплтона і Джэфа Плата. Лепшы бамбардзір «Дынама» Стэплтон не стаў дзяліцца шайбай са спаборнікам і на хуткасці стрэліў ва ўладанні Віталя Коваля, падвоіўшы лік - 2:0.

Значную частку другога перыяду пасля выдаленняў Андрэя Стася і Йэрэ Каралахці дынамаўцы правялі ў меншасці, але здолелі адстаяць сваю браму.

У трэцім перыядзе куды больш актыўна выглядалі тарпедаўцы, і іх націск ужо на зыходзе 4-й хвіліны прынёс плён. Дынамаўцы проста перад сваёй брамай пакінулі ў адзіноце форварда ніжнегародцаў Уладзіміра Горбунова, у якога пасля паса Іллі Крыкунова з правага флангу быў час спакойна спыніць шайбу, перакласці яе пад зручную руку і прыцэльна кінуць.

У фінале трэцяга перыяду штаб «Тарпеда» узяў тайм-аўт, а затым замяніў галкіпера шостым палявым гульцом, пачалася зацяжная аблога дынамаўскай брамы. Але брамнік менчукоў Ларс Хаўгэ, адбіўшы навалу кідкоў, захаваў пераможны лік.

У 42 гульнях са старту чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» атрымала 13 перамог у асноўны час, 5 раз перамагло ў овэртайме, 1 раз выйграла пра буліты, 2 разы саступіла праз буліты, 3 разы саступіла ў овэртайме і пацярпела 18 параз у асноўны час (агульная розніца шайбаў 99-126). З 56 баламі беларускі клуб падняўся на 4-е месца сярод сямі каманд у дывізіёне Тарасава, на 8-ю пазіцыю сярод 14 каманд у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі і на 16-ы радок сярод усіх 26 клубаў чэмпіянату КХЛ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках