25 красавiка 2024, Чацвер, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка начальніка памежнага паста будуць судзіць за хабар

29
Намесніка начальніка  памежнага паста будуць судзіць за хабар

Следчы камітэт выставіў абвінавачванне ў неаднаразовым атрыманні хабару былому намесніку начальніка памежнага паста «Невель».

Пінскім раённым аддзелам Следчага камітэта скончанае расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да былога намесніка начальніка памежнага паста «Невель» в / ч 1235 Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Яму выстаўлена абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару ў вялікай суме). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, піша «Ежедневник».

Паводле звестак следства, высокапастаўлены рэгіянальны памежнік з верасня 2011 г. да красавіка 2012 года, выконваючы службу на пасадзе намесніка начальніка памежнага паста «Невель», неаднаразова атрымліваў ад грамадзян Украіны хабар за спрыяльнае развязанне пытання аб перамяшчэнні транспартных сродкаў з таварам праз дзяржаўную мяжу па-за пунктам пропуску і без мытнага афармлення папер. Паводле падлікаў следчых, агулам памежнік атрымаў хабараў на 1 100 даляраў.

Таксама службай уласнай бяспекі ДПК на пункце пропуску «Беняконі» быў абвінавачаны начальнік пункта транспартнай інспекцыі, дарэчы, «дэпутат» Беняконскага сельсавета. Ён цягам амаль двух гадоў запісваў загадзя лжывыя звесткі ў кантрольныя талоны аб наяўнасці дамоў міжнароднага страхавання «Зялёная карта». Трэба меркаваць, рабіў гэта не бескарысліва.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках