20 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія абірае прэзідэнта

6
Чэхія абірае прэзідэнта

У Чэхіі 11 і 12 студзеня праходзяць першыя ўсенародныя прамыя выбары прэзідэнта краіны.

Новы прэзідэнт Чэхіі будзе абірацца ўсімі грамадзянамі краіны падчас усенароднага галасавання - адпаведны канстытуцыйны закон аб увядзенні прамых выбараў кіраўніка дзяржавы падпісаў дзеючы прэзідэнт Вацлаў Клаўс у лютым мінулага года, перадае РІА «Новости».

Кіраўнік дзяржавы раней абіраўся на агульным пасяджэнні абедзвюх палат парламента. Так былі абраныя прэзідэнтамі Вацлаў Гавел (1993-2003) і дзеючы кіраўнік дзяржавы Вацлаў Клаўс (з 2003). У сакавіку 2013 года заканчваецца другі прэзідэнцкі мандат Клаўса, які, паводле канстытуцыі, не можа балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін.

Выбары ў Чэхіі пройдуць у два дні для зручнасці выбаршчыкаў. Выбарчыя ўчасткі адкрыюцца ў Чэхіі ў пятніцу ў 14.00 па сярэднееўрапейскім часе і будуць працаваць да 22.00. На ноч выбарчыя ўчасткі зачыняюцца. Затым, у суботу выбаршчыкі таксама змогуць прагаласаваць з 08.00 раніцы да 14.00.

Апошняе даследаванне, звязанае з будучымі выбарамі кіраўніка дзяржавы, было апублікаванае ў панядзелак, так як з аўторка публікацыя любых дадзеных сацыялагічных апытанняў была забароненая. У выпадку парушэння выбарчага заканадаўства, вінаватым пагражаюць вялікія грашовыя штрафы.

Па дадзеных апытання даследчага цэнтра PPP Factum, у першым туры выбараў за экс-прэм'ера Мілаша Зэмана гатовыя прагаласаваць 25,1% апытаных, за былога прэм'ера Чэхіі Яна Фішэра - 20,1% рэспандэнтаў. Далей з вялікім адставаннем ідуць: Уладзімір Франц (11,4%), Карэл Шварцэнберг (11,0%), Іржы Дзінстбір (10,6%), Пшэмысл Саботка (7,1%), Яна Бабошыкава (5,6%) , Таня Фішэрава і Зузана Ройтава - па 4,6%.

У галасаванні гатовыя прыняць удзел 69,3% выбаршчыкаў.

Даследаванне праводзілася з 1 па 6 студзеня 2013 года, па рэпрэзентатыўнай агульнанацыянальнай выбарцы былі апытаныя 959 чалавек старэйшых за 18 гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках