29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Афганцаў» пазбавілі льгот на жыллё

55
«Афганцаў» пазбавілі льгот на жыллё

Больш за 800 ветэранаў-«афганцаў» пазбаўленыя пазачарговага права на атрыманне льготнага крэдыту.

Аргкамітэт аб'яднання «Абаронцы Айчыны» мае намер запатрабаваць ад Савета міністраў вяртання права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў для ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, піша «Белорусский партизан».

У аргкамітэт па стварэнні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Абаронцы Айчыны» сталі звяртацца «афганцы», якія заявілі, што іх знялі з льготнай чаргі па паляпшэнню жыллёвых умоў з чэрвеня 2012 года. І гэта былі не толькі менчукі. Пасля вывучэння сітуацыі ў рэгіёнах, аказалася, што на сённяшні дзень больш за 800 ветэранаў пазбаўленыя пазачарговага права на атрымання льготнага крэдыту.

Сапраўды, гэтая праблема ў «афганцаў» паўстала пасля выдання Аляксандрам Лукашэнкам Указа № 13 ад 6 студзеня 2012 г. «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў».

Дадзены Указ прымаўся з мэтай упарадкавання ўмоў прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў. Але ў першым абзацы гэтага Указа сказана, што ветэраны баявых дзеянняў маюць права на льготны крэдыт, а вось у другім абзацы, хто мае права на пазачарговае права на атрыманне льготных крэдытаў, іх выключылі.

Што гэта значыць? Сапраўды, асобнай чаргі цяпер для «афганцаў» няма. Цяпер воін-інтэрнацыяналіст будзе стаяць на чарзе, ад часу, калі быў пастаўлены на ўлік маючых патрэбу грамадзян у паляпшэнні жыллёвых умоў, але атрымае льготны крэдыт тады, калі яго перад ім па агульнай чарзе атрымаюць іншыя грамадзяне. Гэты Указ супярэчыць Закону «Аб ветэранах», які дае права «афганцам» на пазачарговае атрыманне крэдыту для будаўніцтва, а таксама і Пагадненню СНД 1993 года, дзе ўрады гэтых краін бралі на сябе абавязак не памяншаць сацыяльныя гарантыі ветэранам баявых дзеянняў.

Напрыклад, некаторым «афганцам», хто ўступіў у кааператыў, але дамовааб крэдытаванні не быў заключаная да гэтага Указа, прапануюць браць крэдыт не пад 5 адсоткаў, а ад 22 адсоткаў да 31 адсотка гадавых. Гэтым Указам сур'ёзна ўшчэмленая вялікая група заслужаных людзей.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках