20 красавiка 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неэканомным прадпрыемствам падымуць «камуналку» ў 2 разы

12
Неэканомным прадпрыемствам падымуць «камуналку» ў 2 разы

Урад даручыў дзяржаўнаму сектару ў 2013 годзе скараціць спажыванне энергарэсурсаў у мэтах зніжэння энергаёмістасці ВУП на 7%.

Так, дзяржпрадпрыемствы (у тым ліку АТ з дзярждоляй ад 50%) у 2013 годзе павінны скараціць спажыванне газу і электраэнергіі не менш чым на 5%. Дадзенае рашэнне ўрада зацверджана пастановай N1261, піша «Інтэрфакс».

Міністэрству эканомікі прадастаўленае права павышэння тарыфаў на газ і электраэнергію ў 2 разы для дзяржпрадпрыемстваў, якія не будуць выконваць адпаведнае заданне. Тарыфы могуць быць павышаныя ўжо па выніках студзеня 2013 года.

Пазбегнуць павышэння тарыфаў такія прадпрыемствы могуць праз хадайніцтвы, правілы разгляду якіх таксама зацверджаныя пастановай.

Пастановай таксама даручана мясцовым уладам «устанавіць для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі памесячныя заданні па выкарыстанні мясцовых відаў паліва з улікам максімальна магчымай загрузкі адпаведнага кацельнага абсталявання».

Акрамя таго, у адпаведнасці з пастановай N1260, дзяржорганам даручана давесці да дзяржпрадпрыемстваў (у тым ліку АТ з дзярждоляй ад 50%) заданне па скарачэнні спажывання светлых нафтапрадуктаў (бензіну, дызпаліва, біадызпаліва) у 2013 годзе на 7%. У першым квартале эканомія светлых нафтапрадуктаў павінна скласці 2%, у другім - 3%, у трэцім - 5%.

Гэтай пастановай таксама зацверджанае заданне па зніжэнні энергаёмістасці ВУП у 2013 годзе на 7% у параўнанні з 2012 годам пры росце ВУП на 8,5%.

У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў N1260, устаноўленые мэтавыя паказчыкі для органаў дзяржкіравання на бягучы год па энергазберажэнні, долі выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у кацельна-пячным паліве, а таксама па эканоміі светлых нафтапрадуктаў (бензіну, дызельнага і біядызельнага паліва).

Зніжэнне энергаёмістасці ВУП у студзені-сакавіку павінна скласці 2%, у студзені-чэрвені - 3%, у студзені-верасні - 5% да аналагічнага перыяду 2012 года. Да канца года гэты паказчык павінен скласці 7%.

Доля мясцовых энергарэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва Беларусі да канца бягучага года, згодна з пастановай, павінна скласці 25,5%.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках