24 красавiка 2024, Серада, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны саступіў у фінале турніру ў Сіднэі

8
Максім Мірны саступіў у фінале турніру ў Сіднэі

Беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкау саступілі ў фінале парнай катэгорыі тэніснага турніру ў аўстралійскім Сіднэі.

Сёння ў вызначальным матчы беларуска-румынскі дуэт, пасеяны пад 4-м нумарам, гуляў з першай парай сусветнага рэйтынгу амерыканскімі братамі-двайнятамі Бобам і Майкам Браянамі і саступіў у двух сэтах - 4:6, 4:6. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 7 хвілін, паведамляе БелТА.

Да гэтага на сіднэйскай турніры Мірны і Тэкау, што ўпершыню выступаюць разам, падолелі італійска-нямецкі тандэм Андрэас Сэпі/ Крыстафэр Кас - 6:1, 6:4, потым перамаглі індыйска-канадскую пару Махеш Бхупаці/Даніэль Нэстар - 6:3, 6:4, а ў паўфінале без праблем разабраліся з гішпанскімі тэнісістамі Фэрнандам Вэрдаскам і Давідам Марэрам - 6:1, 6:1.

Цяпер наймацнейшыя тэнісісты свету перабяруцца ў Мэльбурн, дзе з 14 да 27 студзеня пройдзе першы ў гэтым сезоне турнір сэрыі «Вялікага шалому» - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

Акрамя Максіма Мірнага на мэльбурнскіх кортах выступяць дзве беларускія тэнісісткі. У стартавым матчы жаночай адзінкавай катэгорыі першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка сустрэнецца з румынскай тэнісісткай Монікай Нікулеску, якая займае 54-е месца ў сусветным рэйтынгу. У чатырох папярэдніх сустрэчах гэтых спартовак беларуская тэнісістка нязменна атрымлівала перамогі. Апошнім разам гэта адбылося ў 2011 годзе на турніры ў Люксэмбургу, калі Азаранка перамагла ў двух сэтах - 6:2, 6:2. Пераможца іхняй сустрэчы ў наступным коле спаборніцтваў у Мэльбурне згуляе з пераможцай матчу паміж грачанкай Елені Даніліду (94) і чэшкай Каралінай Плішкавай (120).

Яшчэ адна беларуская прадстаўніца ў адзінкавай катэгорыі Вольга Гаварцова (57) на цяперашнім Australian Open у першым матчы сустрэнецца з францужанкай Палін Пармэнцье (66). Лік іх асабістых сустрэч 1:1 - у 2007 годзе ў Ташкенце перамогу атрымала французская тэнісістка - 6:2, 7:5, а ў 2012 годзе ў Рыме беларуская ўзяла рэванш - 6:2, 6:1.

Лёсаванне парнай катэгорыі Australian Open адбудзецца ў панядзелак, 14 студзеня.

У гэтым годзе агульны прызавы фонд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі складзе $ 31 млн, што з'яўляецца сусветным рэкордам у гісторыі тэнісных турніраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках