28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя пачала ваенную аперацыю ў Малі

85
Францыя пачала ваенную аперацыю ў Малі

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд у пятніцу ўвечары афіцыйна абвясціў пра пачатак французскай ваеннай аперацыі ў Малі.

Сёння французскія вайскоўцы ў Малі прынялі ўдзел у першых баявых дзеяннях. Францыя ўдзельнічае ў супольнай баявой аперацыі, якую праводзяць урадавыя сілы Малі, Нігерыі і Сэнэгала. Ім супрацьстаяць узброеныя ісламісты, што прасоўваюцца да сталіцы краіны, Бамако, паведамляе RFI.

Урад Малі, са сваёй стараны, абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне.

Са слоў прэзідэнта Францыі, аперацыя будзе доўжыцца столькі часу, колькі будзе патрэбна. У сваім выступе Франсуа Аланд падкрэсліў, што пастанова аб пачатку ваеннай аперацыі была прынятая ў рамках міжнароднага заканадаўства і ў згодзе з прэзідэнтам Малі Дыанкундам Траорэ.

Аднак Аланд не ўдакладніў, колькі французскіх вайскоўцаў удзельнічаюць у аперацыі супраць ісламісцкіх груповак, што кантралююць поўнач краіны, сярод якіх Аль-Кайда ў ісламскім Магрыбе (Aqmi).

Раней у пятніцу стала вядома, што Дыанкунда Траорэ папрасіў дапамогі ў Францыі і ААН.

Францыя раней неаднаразова заяўляла, што не збіраецца ладзіць наземных аперацый на тэрыторыі Малі. У выпадку ваеннага ўмяшання Францыі ў малійскі канфлікт ісламісты не аднойчы пагражалі забіць французскіх закладнікаў, якія знаходзяцца ў афрыканскай зоне Сахель.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках