18 красавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Лобава пазбаўляюць спатканняў

6
Палітвязня Лобава пазбаўляюць спатканняў

Эдуард Лобаў паведаміў маці, што яго могуць пакараць пазбаўленнем кароткатэрміновага спаткання, якое яны планавалі на люты.

Ён сказаў гэта падчас тэлефоннага званка з калоніі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Пагаварылі мы вельмі хутка. Я збіралася на наступным тыдні званіць у калонію, дамаўляцца пра тое, калі можна ехаць на спатканне. Але Эдзік мне сказаў, што спаткання яго могуць пазбавіць, бо ў яго было нейкае парушэнне. Пакуль вырашаецца, якое на яго могуць накласці пакаранне. Што за парушэнне, нічога не сказаў, не патлумачыў», - распавяла Марына Лобава.

Калі з Эдуардам Лобавым адбылося тое, што адміністрацыя лічыць парушэннем, маці палітвязня невядома. Гэта магло быць у любы дзень з 31 снежня, калі Эдуард апошні раз званіў дамоў, бо тады ён нічога не казаў пра інцыдэнт.

«Гэта можа быць што заўгодна: не туды пайшоў, ня там апынуўся, не зашпіліўся, недакладна павітаўся. Пры жаданні можна за ўсё прычапіцца», - сказала яна.

Маці палітвязня нагадала, што да канца 2012 году на рахунку Эдуарда Лобава лічылася 7 парушэнняў. Як лічыць Марына Лобава, большасць з парушэнняў сына былі надуманыя.

Таксама ў размове з маці Эдуард Лобаў перадаў падзяку шматлікім людзям, якія віншавалі яго з Калядамі і Новым годам ды выказвалі яму салідарнасць і падтрымку.

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады зняволення у івацэвіцкай калоніі па абвінавачванні ў хуліганстве. Яго разам са Змітром Дашкевічам затрымалі за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках