16 красавiка 2024, aўторак, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды

18
Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды

13 студзеня спаўняецца 22 гады з дня трагічных падзей ля віленскага тэлецэнтра.

Нагадаем, менавіта тады дасягнула свайго апагею супрацьстаянне паміж прыхільнікамі незалежнасці і савецкімі войскамі. У ноч з 12 на 13 студзеня калоны савецкай бронетэхнікі накіраваліся ў цэнтр Вільні – да будынку парламента і тэлецэнтра. 13 студзеня 1991 падчас штурму савецкімі салдатамі тэлевізійнай вежы загінулі 15 бяззбройных чалавек, больш за 600 было паранена.

Са слоў дырэктара Міжнароднай камісіі гістарычнай справядлівасці Раналдаса Рачынскаса, 13 студзеня 1991 года - адзін з самых важных дзён у найноўшай гісторыі Літвы - гэта быў самы галоўны пераломны момант на шляху аднаўлення незалежнасці. У тыя дні грамадства згуртавалася і абараніла незалежнасць краіны. У тыя дні вызначаліся лёсы ўсіх народаў і краін, зняволеных савецкай імпэрыяй, можна сказаць, што вызначалася будучыня Еўропы, піша ru.delfi.lt.

«13 студзеня быў фатальны дзень, калі Літва абараніла сваю незалежнасць, але свабода - гэта не дадзенасць, таму кожны з нас павінен абараняць яе. Успамінаючы пра абаронцаў свабоды, давайце ўспомнім, што полымя свечкі - не толькі знак жалобы і суму. Гэта - і сімвал надзеі і цвёрдасці», - сказала прэзідэнтка краіны Даля Грыбаўскайтэ.

13 студзеня прэзідэнтка будзе ўдзельнічаць у імпрэзе, прысвечанай Дню абаронцаў свабоды ў Сейме і ў цырымоніі ўзняцця дзяржаўнага сцяга на плошчы Незалежнасці. Таксама яна ўшануе памяць ахвяр 13 студзеня на могілках у Антакальнісе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках