19 красавiка 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў паміж Брусэлем і Масквой

50
Кіеў паміж Брусэлем і Масквой

Украіну ў 2013 годзе чакае эканамічны крызіс, скарачэння ВУП і дэвальвацыі грыўні.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у рамках візіту на Украіну 13-14 студзеня сустрэнецца з украінскім калегам Леанідам Кожарам. Між тым экспэрты мяркуюць, што і ў новым, 2013 годзе Кіеў наўрад вызначыцца ў выбары паміж збліжэннем з ЕЗ і ўступам у ініцыяваны Масквой Мытны саюз (МС) Расеі, Беларусі і Казахстана, паведамляе Deutsche Welle.

Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўразвязам, якое прадугледжвае стварэнне зоны вольнага гандлю, пакуль чакае лепшых палітычных часоў. А Масква зноў настойліва агітуе Кіеў далучыцца да МС. Апошнім часам паміж адміністрацыямі Віктара Януковіча і Уладзіміра Пуціна ішлі інтэнсіўныя перамовы аб фармаце ўдзелу Украіны ў гэтым праекце.

Чакалася, што падчас візіту ўкраінскага прэзідэнта ў Маскву 18 снежня стораны падпішуць шэраг дакументаў. Але за лічаныя гадзіны да вылету Януковіча ў расейскую сталіцу ягоны візіт быў скасаваны. Як растлумачылі ў адміністрацыях абодвух прэзідэнтаў, сустрэчу перанеслі на нявызначаны тэрмін праз патрэбу дадатковай экспэртнай працы над дакументамі, якія планавалася падпісаць. Пра якія менавіта дакументах ішла гаворка, для шырокай грамадскасці так і засталося загадкай.

Мытны саюз - з Украінай ці без?

Расейскі эканаміст Міхаіл Дзялягін у інтэрв'ю не выключыў, што Украіна ў 2013 годзе ўсё ж такі далучыцца да ініцыяванага Масквой праекту. «У рамках Мытнага саюза Кіеў можа прэтэндаваць на «інтэграцыйную зніжку» на энерганосьбіты, - сказаў эксперт. - Для Украіны гэта пытанне жыцця і смерці наступнай зімы».

Дзялягін мяркуе, што сяброўства ў Мытным саюзе будзе выгадным як для Украіны, так і для краін, якія ўжо знаходзяцца ў МС: Расеі, Беларусі, Казахстана. «Для Расеі гэта магчымасць рэалізацыі велізарнай колькасці агульных праектаў, перш за ўсё ў машынабудаванні. Супольна з Украінай Расея зарабляла б немалыя грошы», - тлумачыць экспэрт.

Украінскі прэм'ер-міністр Мікалай Азараў галоўным аргументам на карысць Мытнага саюза называе недастатковую канкурэнтаздольнасць ўкраінскіх тавараў на еўрапейскім рынку. «Што мы пастаўляе ў краіны Мытнага саюза? Гэта прадукцыя машынабудавання, нашы трубы і гэтак далей. Гэта значыць для нашай эканомікі жыццёва важна дамовіцца і ўзаемадзейнічаць з краінамі Мытнага саюза, і тут няма ніякай палітыкі», - цытавала Азарава інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».

У сваю чаргу прэзідэнт Віктар Януковіч не рабіў заяў, якія б сведчылі аб адназначным выбары на карысць Мытнага саюза.

Усё дзеля зніжкі на газ?

Кіеўскі эканаміст Ігар Буракоўскі спадзяецца, што ўкраінскі прэзідэнт прыме адзіную, на ягоную думку, выгадную для Украіны пастанову: стварыць зону вольнага гандлю з Еўразвязам. «Уваходжанне ў Мытны саюз у абмен на танны газ было б занадта неабачлівай пастановай. Гэта з'явілася б прызнаннем ўладамі іхняй няздольнасці правесці эканамічныя рэформы, здабыць новыя рынкі, змяніць рамачныя ўмовы ў краіне, каб яны былі спрыяльнымі і для ўкраінскага, і для замежнага бізнэсу», - мяркуе Буракоўскі.

Са слоў эканаміста, адаптацыя да прынятых у ЕЗ нормаў, прадугледжаная Пагадненнем аб асацыяцыі, істотна палепшыла б інвестыцыйны клімат на Украіне. Ігар Буракоўскі падкрэслівае, што развіццё супрацоўніцтва з краінамі МС магчыма і без удзелу ў гэтым аб'яднанні: «Трэба больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял зоны вольнага гандлю, якая існуе ў рамках СНД».

Эканаміст перакананы, што ціск, звязаны з высокімі коштамі расейскага газу, не з'яўляецца крытычным для Украіны. Паводле звестак міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны, са студзеня да лістапада 2012 краіна скараціла спажыванне газу амаль на 11% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

2013 у падвешаным стане?

Большасць апытаных экспертаў прагназуюць, што ў 2013 годзе ў трыкутніку Украіна - Расея - Еўразвяз істотных змен не адбудзецца. «Я не магу сабе ўявіць уступ Украіны ў Мытны саюз. Гэта супярэчыць інтарэсам большасці ўкраінскіх алігархаў. Акрамя таннага газу Расея не можа прапанаваць нічога, што было б выгаднейшым за збліжэнне з ЕЗ», - адзначыў у інтэрв'ю эксперт нямецкага Фонду імя Фрыдрыха Наўмана Саша Там (Sascha Tamm).

Там, які да нядаўняга часу ўзначальваў маскоўскае прадстаўніцтва фонду Наўмана, упэўнены, што Кіеў прадоўжыць тактычныя гульні, балансуючы паміж Масквой і Брусэлем. Бо і падпісаць Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, улічваючы палітычную сітуацыю на Украіне, у бліжэйшы час не здолеюць, прагназуе нямецкі экспэрт.

На інтарэсы алігархаў, якія не хочуць траціць уплыў унутры краіны і спадзяюцца атрымаць новыя рынкі збыту ў аб'яднанай Еўропе, звяртае ўвагу і шведскі эканаміст Андэрс Аслунд, чалец рады дырэктараў Кіеўскай школы эканомікі і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнароднай эканомікі імя Пэтэрсана (ЗША).

Ён адзначае, што інтарэсы Масквы таксама не гэтак адназначныя. Аслунд мяркуе, што дэманстратыўныя заявы Уладзіміра Пуціна аб жаданні прыцягнуць Украіну ў Мытны саюз арыентаваны перш за ўсё на расейскага выбаршчыка, які падтрымлівае рэінтэграцыйныя праекты на постсавецкай прасторы.

«Расеі Мытны саюз не выгадны. Энергетычныя датацыі Беларусі - гэта мільярды даляраў штогод, Казахстан атрымлівае неапраўдана вялікія мытныя прэферэнцыі. Аб'ёмы гандлю з краінамі Мытнага саюза занадта нізкія, каб усе гэтыя прэферэнцыі і гэты пратэкцыянізм былі апраўданымі», - мяркуе Андэрс Аслунд.

Страта ўлады на скрыжаванні?

Ягоны прагноз несуцяшальны для афіцыйнага Кіева. «Украіна і ў 2013 годзе не выйдзе з глухога кута, у які завёў краіну Віктар Януковіч. Вызваліць Цімашэнку, каб палепшыць стасункі з ЕЗ, Януковіч не хоча. Не будзе нічога, акрамя эканамічнага крызісу, скарачэння ВУП, дэвальвацыі грыўні. Усё скончыцца тым, што Януковіч страціць уладу», - упэўнены шведскі эканаміст, які ўжо два дзесяцігоддзі вывучае працэсы трансфармацыі эканомікі на постсавецкай прасторы. Андэрс Аслунд мяркуе, што пры Віктару Януковічу рынкавыя рэформы немагчымыя: «Ва Украіны - некампэтэнтны і карумпаваны ўрад».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках