Найлепшыя фота National Geographic за 2012
9- 13.01.2013, 18:25
Суддзі амерыканскага часопіса National Geographic прагледзелі больш за 22 тысяч здымкаў, якія зрабілі фатографы з 150 краін, каб вызначыць пераможцаў фотаконкурсу 2012 года.
Фотаздымкі ацэньвалі ў трох катэгорыях: «Людзі», «Месцы» і «Прырода».
Эшлі Вінцэнт (Ashley Vincent) з Чонбуры ў Тайландзе атрымаў галоўную прэмію ў 10 тысяч даляраў (і першае месца ў катэгорыі «Прырода») за неверагодны кадр тыгрыцы ў адным з заапаркаў Тайланда, калі тая стрэсвае ваду пасля купання. Нэнад Шаліч (Nenad Šaljić) з Спліту ў Харватыі стаў першым у катэгорыі «Месцы» са сваёй напоўненай настроем здымкай швайцарскай гары Матэргорн. А Майка Альбэрт (Micah Albert) з горада Фэйр-Оўкс у Каліфорніі ў ЗША атрымаў першае месца ў катэгорыі «Людзі» за сваю фатаграфію жанчын, якія рыюцца на сметніку каля трушчоб места Найробі ў Кеніі, якія сталі прычынай шэрагу хвароб, ад якіх пакутуе блізка што мільён жыхароў гэтых трушчоб, перадае «Радыё Свабода».
У журы конкурсу былі фатограф-прыродазнавец Крысціян Зіглер (Christian Ziegler) і фатографы-дакументалісты Герд Людвіг (Gerd Ludwig) і Дэбі Флемінг Кафэры (Debbie Fleming Caffery).
Кэн Гэйгэр (Ken Geiger), намеснік дырэктара часопіса ў фатаграфіі, сказаў, што калібр пададзеных на конкурс фота далей здзіўляе яго.
«Адна толькі колькасць пададзеных здымкаў паказвае, наколькі важнай і даступнай стала лічбавая фатаграфія, - сказаў Гэйгэр. - Яна дазваляе фатографам ва ўсім свеце дзяліцца ўбачаным і перажытым».