29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску згарэлі дзве фуры

11

Пажар адбыўся на аўтастаянцы на вуліцы Чыгуначнай.

Загаранне адбылося ў маторным адсеку грузавога аўтамабіля «МАЗ-МАН». Потым агонь распаўсюдзіўся на грузавы аўтамабіль «Volvo-F10», які стаяў побач. У выніку пажару пашкоджаны грузавы аўтамабіль «МАЗ-МАН» з адкрытым прычэпам, кабіна грузавога аўтамабіля «Volvo-F10» і часткова закрыты прычэп, паведамляе МНС.

Пры спробе самастойнага тушэння пажару атрымаў апёкі 1 ступені твару і рук (2% цела) кіроўца аўтамабіля «МАЗ-МАН», які дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі.

Прычына загарання ўстанаўліваецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках