18 красавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак абскардзіў незаконны арышт у ААН

5
Алег Волчак абскардзіў незаконны арышт у ААН

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У скарзе ён выкладае факты сістэматычнага парушэння ў Беларусі правоў грамадзян на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама на прымяненне да апанентаў улады дыскрымінацыі па палітычных матывах, паведамляе ПЦ «Вясна».

Скаргу дапамагаў рыхтаваць праваабаронца Леанід Судаленка. Паводле яго слоў, у скарзе Алег Волчак звяртае ўвагу, што ў РБ склалася сітуацыя, калі супрацоўнікі міліцыі вінавацяць невінаватых грамадзян у нецэнзурнай лаянцы, даюць ілжывыя паказанні супраць іх у судзе і на базе гэтых паказанняў суды прысуджаюць арышты. Часта такое адбываецца напярэдадні значных палітычных падзей, альбо тады, калі грамадзяніна неабходна часова ізаляваць ад грамадства.

«30 студзеня мінулага года суд арыштаваў мяне на 4 сутак адміністрацыйнага арышту. У судзе супраць мяне сведчылі ілжыва супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Шахлай і ўчастковы інспектар Цэнтральнага РУУС Менска Аляксей Лявошка. Гэтым міліцыянтам падалося, што я раптам стаў выказвацца грубай нецэнзурнай лаянкай на вачах у мінакоў, на заўвагі не рэагаваў, размахваў рукамі, гучна крычаў», - узгадвае Алег Волчак.

Ён прыводзіць факты, што 24 траўня мінулага года міліцыянты Зміцер Тукайла і Аляксандр Канін таксама абвінавацілі яго ў бруднай лаянцы. Яны ж давалі ілжывыя паказанні ў судзе, згодна з якім праваабаронца мае дзевяць сутак арышту.

Пры першым затрыманні Алегу Волчаку была прызначаная сустрэча, дзе яму павінны былі перадаць дакументы, якія сведчаць пра палітычны характар адной з апошніх гучных крымінальных спраў. Другое затрыманне праваабаронца звязвае з планаваным удзелам у міжнародных канферэнцыях у ЗША і Велікабрытаніі па пытаннях мадэрнізацыі юстыцыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках