29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палёт». Анімацыйны фільм пра смяротнае пакаранне ў Беларусі

15

Анімацыйная стужка, створаная валанцёрамі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», раскрывае тэму нялюдскасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі.

Наша краіна - апошняя ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне, піша ПЦ «Вясна».

У рамках кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, акцыі, мэта якіх - інфармаванне грамадства аб наяўнасці ў краіне смяротнага пакарання. Праваабарончы цэнтр «Вясна», разам з актывістамі кампаніі, стварылі некалькі дакументальных фільмаў на гэтую балючую для грамадства тэму. У фільме «Выбыў па прысудзе» разглядаецца праблема існавання Ката, які ад імя дзяржавы прыводзіць прысуд у выкананне. Аб адчуваннях і эмоцыях выканаўцаў расстрэлаў у фільме распавядае чалавек, які асабіста прымаў удзел ў 134 пакараннях смерцю, Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА № 1 г. Менска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».

Гэтай стужцы папярэднічалі фільмы «Прычына смерці - прочырк» і «Вышэйшая мера». Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з'яўляецца неад'емным правам кожнага чалавека.

У 2009 годзе ў Беларусі пачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках