19 красавiка 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збеглага з часткі салдата знайшлі ў лесе

137
Збеглага з часткі салдата знайшлі ў лесе

Амаль суткі ён знаходзіўся паблізу часткі, на яго пошукі выйшлі 50 чалавек.

Нагадаем, 24-гадовы Віталь Кульман збег з часткі пад Івацэвічамі учора ўвечары, прыхапіўшы з сабой нож-штык. Хлопец служыў у зенітна-ракетным дывізіёне, прайшоў вучэбку ў Печах. І па словах маці, яму падабалася служыць. Праўда, перад Новым годам ён скардзіўся сябрам, што яго «крыху дастаюць стараслужачыя», у сувязі з чым, па словах калегаў, ён неаднаразова казаў пра ўцёкі.

Як высветліла «Комсомольская правда в Беларуси», малады чалавек скончыў Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж з чырвоным дыпломам. Потым працаваў у менскай школе настаўнікам чарчэння і працы і паралельна вучыўся ў педагагічным універсітэце ім. М.Танка. Пасля 2,5 гадоў навучання яго забралі ў войска.

Збеглага хлопца знайшлі ў 15.30 у васьмі кіламетрах ад вайсковай часткі. Тлумачыць што-небудзь ён адмовіўся.

Згодна з артыкулам 445 Крымінальнага кодэкса Беларусі хлопцу можа пагражаць да шасці месяцаў арышту альбо накіраванне ў вайсковую частку на тэрмін да аднаго года.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках