20 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандзе забяспечылі афшорную падтрымку

19
Прапагандзе забяспечылі афшорную падтрымку

Кіраўнік пралангаваў афшорны статус двух беларускіх тэлеканалаў ОНТ і СТВ да 31 снежня 2015 года.

Сутнасць афшорнага статусу заключаецца ў прадастаўленні дзяржпадтрымкі ў выглядзе вызвалення ад выплаты падаткаў на прыбытак і ПДВ ад прадпрымальніцкай дзейнасці.

Адначасова, канал СТВ вызваляецца ад выплаты мясцовых падаткаў, піша АФН.

«Зэканомленыя на падатках» сродкі тэлеканалы павінны выдаткаваць гэтыя сродкі на развіццё тэхнічнай базы, закупку правоў на тэлетрансляцыю і стварэнне ўласных перадач.

СТВ атрымаў афшорны статус у 2003 годзе (указ № 92 ад 11 сакавіка 2003 года), які ў 2006 годзе быў падоўжаны да канца 2009 года, а ў 2009 годзе - да 31 снежня 2012 года (указ №478 ад 25 верасня 2009 года). ОНТ атрымаў дзяржпадтрымку ў 2007 годзе (указ № 6 ад 5 студзеня 2007 года), якая ў верасні 2009 года была падоўжаная да канца 2012 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках