29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт IQ48 у TNT: «Цемра свята не згасіць!»

IQ48 парадавалі сваіх прыхільнікаў рэдкім сольным выступам.

Той, хто трапіў у гэты вечар у клуб TNT, відавочна застаўся задаволеным, піша budzma.org.

Каб згуляць у TNT, IQ48 павінны былі напярэдадні прайсці жорсткі адбор. Разам з двума дзесяткамі іншых маладых і не вельмі каманд яны прынялі ўдзел у закрытым праслухоўванні і па выніку атрымалі магчымасць выступіць з сольным канцэртам.

Выступ прызначылі на «стары-новы год», дзіўнае свята, якое засталося нам у спадчыну ад саветаў. Да гэтага IQ48 не выступалі амаль тры месяцы, так што музыкі відавочна засумавалі па сцэне і падрыхтавалі праграму з 20 сваіх самых яркіх песень. У аснове былі песні з апошняга дыска «HMR». Вакаліст гурта Саша Ракавец кажа, што падрыхтоўка да новага альбому ідзе поўным ходам, частка песень ужо напісаная. Праўда, на канцэрце 13 студзеня музыкі вырашыліся паказаць толькі тры з іх - «Гарэлка», «Акула» і «У цемным завулку».

Усе выступленні групы былі жывымі і прасякнутыя энергетыкай. IQ48 засведчылі лішні раз, што з'яўляюцца моцнай канцэртнай бандай, якіх на беларускай сцэне яшчэ пашукаць трэба. І што невялікага TNT ім відавочна мала, плачуць па «здаровых лосях» вялікія пляцоўкі, дзе ім можна разгарнуцца.

Народ нястомна танцаваў пад іх песні з самага першага выступу. «Кахайце адно аднаго! Будзьце сабой!», - нёс пазітыў у масы жыццярадасны фронтмэн і прапаноўваў патанчыць то дыска, то ніжні брэйк, а то проста медляк. Выконвалі «айкьюшнікі» пераважна сваё, а таксама Анемпадыстава і Купалу. На «Гэй наперад» і «Зрабілі мой клён» гледачы асабліва разышліся, але апынулася, што гэта апошнія запланаваныя трэкі.

Музыкаў угаварылі яшчэ на біс, на якім была аддадзена даніна павагі Rage Against The Mashine. Гучаў беларускамоўны кавер на амерыканцаў «Калідор», які непрыкметна ўвайшоў у лік галоўных канцэртных нумароў IQ48. На дэсерт была «Чыво ты», праспяваная салістам пад адну толькі гітару. Наступны канцэрт гурта запланаваны на сакавік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках