Ці саступіць Польшча шантажу дыктатара?
20- 15.01.2013, 16:30
Лукашэнка лічыць магчымым увядзенне ў дзеянне механізмаў малога прымежнага руху з Польшчай пры ўмове.
«Ёсць пэўныя праблемы, яны нас насцярожваюць, і як толькі мы атрымаем ад іх пэўныя гарантыі, будзем бачыць з іх боку дружалюбную палітыку, то мы гэтыя рашэнні прымем», - адзначыў Лукашэнка ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Дыктатар сказаў, што ў двухбаковых адносінах існуюць «і палітычныя, і эканамічныя праблемы». «Увогуле, палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі нас насцярожвае», - заявіў Лукашэнка.
Таму, па яго словах, «усе рашэнні і пытанні павінны быць збалансаваныя і прынятыя ў адным пакеце». «У нас вельмі шмат пытанняў, больш за ўсё пытанняў палітычных», - адзначыў дыктатар.
Пад «недружалюбнай» палітыкай Лукашэнка відавочна мае на ўвазе падтрымку ўрадам Польшчы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ Беларусі.