29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Польшчы: Беларусь рыхтуецца да вайны

87
Экс-міністр абароны Польшчы: Беларусь рыхтуецца да вайны

Рамуальд Шарамецьеў заявіў аб тым, што Беларусь і Расея рыхтуюцца да вайны з Польшчай.

Такое меркаванне былы міністр абароны Польшчы выказаў выданню «Uważam Rze», паведамляе «Радыё Свабода».

Рамуальд Шарамецьеў звярнуў увагу на тое, што восенню ў Беларусі пройдуць беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2013». Праведзеныя ў верасні 2009 года вучэнні «Захад-2009» былі найбуйнейшымі на працягу многіх гадоў, маштаб іх быў сувымерны з тымі, якія праводзіліся ў савецкія часы. У вучэннях «Захад-2009» прынялі ўдзел каля 100 самалётаў і верталётаў і больш за 900 танкаў, самаходных гармат і іншай бронетэхнікі, а таксама караблі Балтыйскага, Чарнаморскага і Паўночнага флатоў Расеі.

Дэклараванай задачай вучэнняў «Захад-2009» было адлюстраванне агрэсіі з Захаду.

Тады міністр абароны Польшчы Богдан Кліх назваў гэтыя вучэнні «дэманстрацыяй сілы». На яго думку гэтая задача не адпавядала рэчаіснасці, паколькі ні адна з краін Паўночна-Атлантычнага альянсу не мае агрэсіўных намераў у дачыненні да сваіх усходніх партнёраў.

Рамуальд Шарамецьеў, каментуючы падрыхтоўку манеўраў «Захад-2013», мяркуе, што іх маштаб будзе такім жа, як і ў 2009 годзе. Ён таксама нагадаў словы Лукашэнкі аб тым, што Польшча пагражае Беларусі і хоча забраць сабе Гродна і Брэст.

Былы міністр абароны лічыць, што Польшча не гатовая да адбіцця агрэсіі з боку ўсходніх суседзяў.

Спасылаючыся на апублікаваную справаздачу «Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці абароны і Узброеных сіл у 2012 годзе», Шарамецьеў дадаў, што асноўнай мэтай міністэрства абароны з'яўляюцца ваенныя місіі за межамі Польшчы.

Былы міністр таксама нагадаў, што Расея выразна вызначае, якія краіны з'яўляюцца яе патэнцыйнымі ворагамі - гэта Польшча, Эстонія, Фінляндыя, Літва.

Па словах экс-кіраўніка польскага міністэрства абароны, цяперашняе кіраўніцтва Польшчы не бачыць паслаблення альянсу НАТА і таго факту, што змены ў сусветнай палітыцы неспрыяльныя для краіны. Рамуальд Шарамецьеў цытуе Збігнева Бжэзінскага, згодна з якім «міжнародны крызіс пагражае бяспецы Польшчы», і краіна павінна быць у стане абараніць сваю тэрыторыю.

«Або абараняць сябе, або страціць незалежнасць», - так фармулюе дылему польскай палітыкі бяспекі экс-міністр.

Рамуальд Шарамецьеў займаў пасаду кіраўніка Мінабароны Польшчы ў 1992 годзе.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках